З 19 мая па 2 чэрвеня ў мінскім касцёле Узвышэння Святога Крыжа (Кальварыя) будзе праходзіць выстава дзіцячай фатаграфіі «Праз цябе я бачу Пана».
У жыцці кожнага чалавека ёсць асоба, праз якую ён адчувае прысутнасць Бога. Дзеці з дапамогай фатаграфіі распавялі пра самых дарагіх людзей, якія вядуць іх да Бога і праз якіх яны адчуваюць Яго прысутнасць.
Маці, бабуля, хросная, ксёндз — вось героі выставы, якую варта ўбачыць на ўласныя вочы.
Адкрыццё выставы адбудзецца ў нядзелю 19 мая а 12-й гадзіне.