Пошук

08.05.2019 13:50   Тэкст: Анастасія Харкевіч / Фота: з архіва аўтара / Catholic.by

На партал Catholic.by звярнуліся з просьбай дапамагчы знайсці людзей, якія 20 гадоў таму, 23 мая 1999 г., прынялі Першую святую Камунію ў мінскай архікатэдры Найсвяцейшага Імя Марыі. Адгукаючыся на просьбу, змяшчаем запрашэнне, скіраванае да ўсіх такіх людзей сабрацца на Імшы ў архікатэдры ў гэты дзень і такім чынам адзначыць юбілейную дату.

Дні народзінаў, юбілеі, дні шлюбу, дні памяці тых, хто адышоў у вечнасць, асаблівыя дзяржаўныя даты — усё гэта мы памятаем і святкуем. А што наконт дня хросту, як да гэтага заклікаў папа Францішак, або гадавіны Першай святой Камуніі і канфірмацыі? Гэта даты, якія набліжаюць нас да вечнасці; даты, якія зрабілі нас блізкімі Хрысту, дазволілі будаваць і развіваць асабістыя адносіны з Ім.

Таму хочацца звярнуцца праз партал Catholic.by да людзей, якія могуць знайсці сябе на гэтым фотаздымку.

З інііцыятывай сабраць тых, хто 23  мая 1999 г. прыняў Першую святую Камунію з рук Апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Дамініка Грушоўскага ў мінскім архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі, выступіла Анастасія Харкевіч — адна з тых, хто тады ўпершыню прыняў Цела Хрыста. З нагоды юбілейнай гадавіны яна замовіла інтэнцыю св. Імшы і  запрашае на яе ўсіх юбіляраў, каб разам памаліцца і падзякаваць Богу за гэты Яго бясцэнны дар.

Святая Імша адбудзецца 23 мая ў архікатэдры Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску ў 18.30.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.