Пошук

03.05.2019 10:25   Catholic.by

У нядзелю 5 мая з нагоды пятай гадавіны кананізацыі св. Яна Паўла ІІ у нарачанскай парафіі св. апостала Андрэя (Мядзельскі дэканат) з удзелам Апостальскага нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра ўшануюць памяць Вялікага папы.

Праграма святкавання

10.15 — сустрэча Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Габара Пінтэра каля касцёльнай брамы.

Пасля сустрэчы і прывітання вернікамі парафіі прадстаўніка папы Францішка ў нашай краіне на пляцоўцы перад касцёлам дзеці выканаюць танец у гонар св. Яна Паўла ІІ, пасля чаго адбудзецца ўскладанне кветак да фігуры святога Папы, усталяванай каля святыні.

Апостальскі нунцый таксама прывітае нарачанскіх гаспадынь — удзельніц конкурсу выпечкі «папскіх» пірожных.

10.30 — выступленне гурта «Подых Духа» ў гонар св. Яна Паўла ІІ

11.00 — св. Імша падзякі за дар кананізацыі св. Яна Паўла ІІ. Цэлебрацыю ўзначаліць Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр.

Пасля Імшы прадстаўнік Святога Айца ўзнагародзіць лепшых нарачанскіх гаспадынь і ўдзельнікаў конкурсу малюнкаў, які праводзіўся сярод дзяцей парафіі.

На заканчэнне ўрачыстасці адбудзецца ўшанаванне рэліквій св. Яна Паўла ІІ, якія з пашанай захоўваюцца ў нарачанскім касцёле св. Андрэя, апостала.

Абноўлена 03.05.2019 12:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.