Пошук

27.04.2019 20:49   Catholic.by

На заканчэнне сустрэчы моладзі 9 мая плануецца традыцыйная пешая аднадзённая пілігрымка з Пінска ў санктуарый Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне. Яе арганізатары — катэдральная парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і духоўная семінарыя імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.

Пілігрымка адбываецца 9 мая невыпадкова. Гэта звязана з датай каранацыі лагішынскага абраза. 10 мая 1997 г. адбылася ўрачыстасць каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай каронамі, якія былі благаслаўленыя і перададзеныя святым папам Янам Паўлам ІІ. Тады Святы Айцец афіцыйна пацвердзіў наданне Багародзіцы ў лагішынскай выяве тытулу Каралевы Палесся і галоўнай Апякункі Пінскай дыяцэзіі. З таго часу 9–10 мая штогод у Лагішыне адбываюцца ўрачыстасці ў памяць аб каранацыі абраза і наданні яму тытулу дыяцэзіяльнай святыні.

Як паведамляе курыя Пінскай дыяцэзіі, сёлета выхад пілігрымкі плануецца 9 мая ў 7.30 з катэдральнай базылікі ў Пінску. Завершыцца пілігрымка ў 18.00 урачыстай святой Імшой у Лагішынскім санктуарыі.

У межах пілігрымкі арганізатары рыхтуюць адмысловую духоўную праграму. Пілігрымы, якія прыедуць з іншых парафій, будуць забяспечаныя транспартам, начлегам і харчаваннем. Ужо вечарам 8 мая пінская катэдра будзе гасцінна прымаць першых пілігрымаў на начлег.

Таксама для ўсіх пілігрымаў будзе магчымасць вярнуцца з Лагішына ў Пінск аўтобусам і пры неабходнасці застацца на начлег.

Падрабязная інфармацыя па тэлефоне і электроннай пошце:

+375 29 727 31 98 — кс. Андрэй Рылка
e-mail: pinskdioces@gmail.com

Абноўлена 07.05.2019 14:04
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа