Адарацыя і малітва ў інтэнцыі нашай краіны пройдзе ў ноч з 26 на 27 красавіка ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску. Набажэнства арганізавана «Радыё Марыя Беларусь» і «Радыё Марыя Літва».
Трансляцыя адарацыі будзе весціся на хвалях «Радыё Марыя Беларусь», а таксама іншых радыёстанцый сусветнай сям’і «Радыё Марыя». Усе тэксты будуць дубліравацца на беларускую мову.
Усе жадаючыя могуць далучыцца да адарацыі ў капліцы Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра (г. Мінск, вул. Серафімовіча, 19; праезд да ст. м. «Пралетарская»).
Літоўскія браты будуць маліцца ў віленскім санктуарыі Божай Міласэрнасці. Для тых, хто не мае магчымасці прыйсці на адарацыю, арганізавана радыётрансляцыя.
Праграма адарацыі
22.00–23.00 — малітва, медытацыя, спевы пакланення. Праводзіць арцыбіскуп Віленскі Гінтарас Лінас Грушас (Вільня)
23.00–0.00 — малітва, медытацыя, спевы пакланення. Праводзяць кс. Аляксандр Фаміных і валанцёры «Радыё Марыя Беларусь» (Мінск)
0.00–1.00 — Ружанец: Радасныя таямніцы. Праводзіць кс. Повілас Нар’яўскас, дырэктар «Радыё Марыя Літва» (Вільня)
1.00–2.00 — чытанне слова Божага, спевы пакланення. Праводзяць кс. Аляксандр Фаміных і валанцёры «Радыё Марыя Беларусь» (Мінск)
2.00–3.00 — Ружанец: Балесныя таямніцы. Праводзіць кс. Массімо Б’янка, (Вільня)
3.00–4.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці. Праводзіць прэзідэнт «Радыё Марыя Літва» акторка Даля Міхелевічутэ (Вільня)
4.00–5.00 — Ружанец: Таямніцы святла. Праводзяць валанцёры «Радыё Марыя Беларусь» (Мінск)
5.00–6.00 — чытанне слова Божага. Праводзіць журналіст Рыдас Ясулёніс (Вільня)
6.00–7.00 — Ружанец: Хвалебныя таямніцы. Літанія да Найсвяцейшай Панны Марыі. Праводзяць кс. Повілас Нар’яўскас і кс. Алаізас Вольскіс (Вільня)