Для падрыхтоўкі і правядзення сёлетняй малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) ствараецца аргкамітэт і каманда аніматараў, да якой запрашаюць далучацца ахвотных і неабыякавых юнакоў і дзяўчат.
Як паведамлялася, 26–28 ліпеня ў Івянцы пройдуць дыяцэзіяльныя дні моладзі на тэму «Рэха Сіноду: Моладзь. Вера. Пакліканне». Такім чынам, да малітоўнай сустрэчы моладзі засталося ўсяго 3 месяцы. Гэта — агульная справа, таму запрашаем арганізаваць яе разам.
Калі табе 16+ гадоў і ты маеш жаданне дапамагаць у арганізацыі ці быць аніматарам падчас сустрэчы моладзі ў Івянцы, то чакаем цябе ў нашай камандзе!
Ужо час пачынаць працу, таму заахвочваем усіх, хто жадае дапамагаць i ўдзельнiчаць у падрыхтоўцы ці быць аніматарам падчас МСМ, прайсці рэгістрацыю па спасылцы ТУТ>>>
Па пытаннях, звязаных з МСМ у Івянцы, звяртацца па тэл.:
+375 29 357 15 86 — кс. Андрэй Бурак