Пошук

25.04.2019 13:19   Catholic.by
Фота Ільі Лапато

Як паведаміў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, у ліпені ў Івянцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) пройдзе музычная майстэрня і малітоўная сустрэча моладзі.

Заняткі ў музычнай майстэрні, арганізаваныя пры францішканскім кляштары ў Івянцы, будуць праводзіцца з 22 па 26 ліпеня.

У пятніцу 26 ліпеня да ўдзельнікаў майстэрні далучацца юнакі і дзяўчаты з розных парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, каб разам цікава правесці час сваёй  малітоўнай сустрэчы, якая завершыцца ў нядзелю 28 ліпеня.

Летась сустрэчы моладзі ў Івянцы не было ў сувязі з тым, што мінулай вясной у Гродне праходзіла ІІІ Усебеларуская сустрэча маладых католікаў.

Праграма музычнай майстэрні і малітоўнай сустрэчы моладзі будзе пададзена пазней, але тыя юнакі і дзяўчаты, якія жадаюць узяць удзел у гэтых мерапрыемствах, ужо цяпер могуць запланаваць час свайго прыезду ў гасцінны Івянец, куды іх сардэчна запрашаюць арцыбіскуп Кандрусевіч і арганізатары.

Абноўлена 25.04.2019 13:20
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця