На пачатку месяца, асаблівым чынам прысвечанага Найсвяцейшай Панне Марыі, прадстаўнікі розных малітоўных груп і рэлігійных рухаў збяруцца разам у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай на супольную малітву і ўшанаванне Нябеснай Заступніцы Беларусі.
Сустрэча ўдзельнікаў касцёльных рухаў, якія дзейнічаюць у мясцовым Касцёле, праводзіцца па прапанове дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага. Іерах выказаў яе падчас дзялення аплаткай з удзельнікамi касцёльных рухаў у снежні 2018 г.
Будслаўскі форум пройдзе на ўзор сустрэчаў, якія ў 1998 г. пачаў праводзіць у Рыме св. Ян Павел II.
Праграма сустрэчы ў Будславе:
- 10.45 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, святы Ружанец, магчымасць споведзі
- 12.00 — св. Імша з удзелам Апостальскага нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра і біскупа Юрыя Касабуцкага
- 13.30 — перапынак на абед, вольны час
- 15.00 — Вяночак да Божай Мiласэрнасцi
- 15.15 — прэзентацыя рухаў (для дзяцей пасля абеду прадугледжана асобная духоўная праграма i гульнi)
- 16.00 — заканчэнне сустрэчы
У сустрэчы возьмуць удзел прадстаўнікі рухаў Focolari, «Маці ў малітве», «Легiён Марыi», супольнасцi «Каштоўная пярлiна» i «Хатнi Касцёл», руху «Святло-Жыццё», Шанштацкага рух, Апостальства дапамогi душам чысцовым, Таварыства Маці Божай Апякункі добрай смерці, Equipes Notre-Dame (супольнасць Маці Божай), «Сужэнскія сустрэчы», «Неакатэхуменальны шлях» i iнш.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі супольнасцяў, а таксама ўсе зацікаўленыя, жадаючыя больш даведацца пра той ці іншы рух.
Арганізаваны даезд аўтобусам (выезд у 08.00 ад Чырвонага касцёла (Мінск), ад’езд з Будслава ў 16.00; кошт 13 руб.).
Тэлефоны для даведак:
+375 29 556 47 30
+375 29 684 14 16