З 11 па 14 чэрвеня адбудзецца XI Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Дэвіз сёлетняй парафіяды: «Сям’я — дарога Касцёла».
Парафіяда — праект, заснаваны на старажытнагрэчаскай трыядзе «святыня — тэатр — стадыён».
Парафіяда пройдзе ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўднёвы), парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Гродна-Дзевятоўка), стадыёне ЦСК «Нёман».
Арганізатары забяспечваюць удзельнікам харчаванне і пражыванне, выхаваўча-рэлігійную, культурную і спартыўную праграму.
Элемент «святыня» ўключае біблійны конкурс (спіс тэмаў ТУТ>>>), конкурс рэлігійнай песні Sacro Song, конкурс ведаў па гісторыі і жыцці Касцёла.
Элемент «тэатр» — конкурс малюнка, конкурс «Музыка — маё жыццё», конкурс малых тэатральных форм.
Элемент «стадыён» (фармуляр заяўкі ТУТ>>>) — бег 60 м, бег 100 м, бег 800 м, бег 1000 м, бег 1500 м, скачкі ў даўжыню з разбегу, кіданне мяча, бадмінтон, настольны тэніс, шашкі, валейбол, футбол, плаванне, шахматы, стрытбол.
Узрост удзельнікаў — 10–19 гадоў, хлопцы і дзяўчаты.
Катэгорыя «A» — 2006–2009 г. нар.
Катэгорыя «B» — 2003–2005 г. нар.
Катэгорыя «C» — 2000–2002 г. нар.
Кошт удзелу — 5 руб. (ёсць магчымасць вызвалення ад аплаты).
Запрашаюцца дзеці і моладзь з усёй Беларусі. Максімальная колькасць удзельнікаў ад адной парафіі — 15 чалавек +1 апякун (ад парафіі можа быць і меншая група).
Пацвердзіць уздел у парафіядзе неабходна да 1 чэрвеня па тэлефонах:
+375 33 624 35 22
+375 29 319 54 65 — кс. Артур
Спіс удзельнікаў парафіяды (імя, прозвішча, дата нараджэння, месца жыхарства — фармуляр ТУТ>>>) дасылаць да 5 чэрвеня на адрас: a-malafei@mail.ru. Арыгінал спісу ўдзельнікаў прывезці з сабою (надрукаваны на камп'ютары).
Кожны ўдзельнік павінен мець дазвол ад бацькоў на ўдзел у парафіядзе (фармуляр ТУТ>>>) з ксеракопіяй пашпарта (старонкі 31–33) .
За парушэнне правіл у трыядзе «святыня — тэатр — стадыён», а таксама за неадпаведныя паводзіны арганізатары маюць права дыскваліфікаваць удзельніка або цэлую групу з парафіяды.
Праграма
11 чэрвеня
Лейтматыў дня: «Людзі, якія любяць»
11.00-14.00 — прыезд груп і рэгістрацыя (пар. Гродна-Паўднёвы)
14.30 — падрыхтоўка да святой Імшы (падрыхтоўка літургіі спеваў, магчымасць прыступіць да сакрамэнту паяднання)
15.00 — святая Імша (цэлебруе біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч). Урачыстае адкрыццё Парафіяды
16.30 — абед-вячэра. Засяленне ўдзельнікаў (пар. Гродна-Паўднёвы)
17.00 — сустрэча апекуноў груп у касцёле (прысутнасць абавязковая)
17.30 — выхад у школу № 35 (конкурс малюнка, Sacro Song, бадмінтон (кат. А, C, хлопцы і дзяўчаты)
18.00-19.00 — конкурс малюнка кат. А
конкурс Sacro Song кат. В
конкурс «бадмінтон» (кaт. С, хлопцы і дзяўчаты)
19.00-20.00 — конкурс малюнка кат. С
конкурс Sacro Song кат. А
20.00-21.00 — конкурс малюнка кат. В
конкурс Sacro Song кат. С
конкурс «бадмінтон» (кaт. А, хлопцы і дзяўчаты)
21.20 — вячэрнія малітвы
21.45 — засяленне ўдзельнікаў (пар. Гродна-Вішнявец)
22.00 — адпачынак
12 чэрвеня
Лейтматыў дня: «Людзі, якія прысвячаюць сябе іншым»
7.20 — выезд на аўтобусах з парафіі Гродна-Вішнявец
7.45 — ранішнія малітвы (Гродна-Паўднёвы)
8.00 — выезд на аўтобусах у парафію Гродна-Дзевятоўка
9.00 — святая Імша (парафія ў Дзевятоўцы, галоўны цэлебрант — а. Эдвард Пяцельчыц)
10.30-11.15 — конкурс ведаў «Жыццё і гісторыя Касцёла»
11.00-13.00 — валейбол (хлопцы кат. А, В, С) — польская школа
11.30 — шахматы (хлопцы і дзяўчаты, кат. А, В, С)
11.00 — конкурс «Музыка — маё жыццё»
13.00-14.00 — абед
14.00-14.45 — біблійны конкурс
14.45 — тэатральны конкурс
16.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў касцёле. Магчымасць споведзі
16.30 — Вяночак да БожайМіласэрнасці
17.45 — благаслаўленне на заканчэнне адарацыі
18.00-19.00 — вячэра
19.15 — сюрпрыз; узнагароджванне пераможцаў некаторых конкурсаў
21.15 — вячэрнія малітвы
21.40 — выезд на начлег
13 чэрвеня
Лейтматыў дня: «Людзі, якія размаўляюць»
7.00 — выезд на аўтобусах з парафіі Гродна-Вішнявец
7.20 — выезд на аўтобусах у Вышэйшую духоўную семінарыю з Гродна-Паўднёвы
7.45 — ранішнія малітвы
8.00 — cвятая Імша (Вышэйшая духоўная семінарыя, цэлебруюць новапрэзбітэры)
9.00 — выезд на гарадскі цэнтральны стадыён
9.40 — урачыстае распачацце спартыўных спаборніцтваў
11.00-13.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў палатцы (магчымасць споведзі)
10.00-11.00 — скачкі ў даўжыню (хлопцы і дзяўчаты кат. А)
10.00-10.55 — бадмінтон (дзяўчаты кат. В)
10.00-10.55 — настольны тэніс (дзяўчаты кат. А, С)
10.00-11.30 — шашкі (дзяўчаты кат. В)
10.55-11.50 — настольны тэніс (дзяўчаты кат. В)
11.00-12.00 — скачкі ў даўжыню (хлопцы і дзяўчаты кат. В)
11.30-13.00 — шашкі (дзяўчаты кат. А, С)
11.50-12.55 — настольны тэніс (хлопцы кат. В)
12.00-12.25 — бег 60 метраў (хлопцы кат. А, дзяўчаты кат. А, В)
12.00-13.00 — скачкі ў даўжыню (хлопцы і дзяўчаты кат. С)
12.15-12.45 — кіданне мяча (хлопцы кат. С)
12.25-12.50 — бег 100 метраў (хлопцы кат. В, С, дзяўчаты кат. С)
12.45-13.15 — кіданне мяча (хлопцы кат. А)
12.50-13.10 — бег 800 метраў (хлопцы кат. А, дзяўчаты кат. А)
12.55-14.00 — настольны тэніс (хлопцы кат. А, С)
12.55-14.00 — бадмінтон (хлопцы кат. В)
13.15-13.45 — кіданне мяча (хлопцы кат. В)
13.30-13.50 — бег 1000 метраў (хлопцы кат. В, дзяўчаты кат. В)
13.40-13.50 — бег 1000 метраў (дзяўчаты кат. С)
13.45-14.45 — кіданне мяча (дзяўчаты кат. А, В, С)
13.50-14.00 — бег 1500 метраў (хлопцы кат. С)
14.00-15.00 — абед
15.00-19.30 — футбол (хлопцы кат. А, В, С)
15.00-19.30 — валейбол (дзяўчаты ўсіх катэгорый)
16.00 — сустрэча з МНС (запрашаюцца ўсе ўдзельнікі)
16.30-19.00 — стрытбол
15.00-17.00 — шашкі (хлопцы кат. В)
17.00-18.30 — шашкі (хлопцы кат. А, С)
18.00 — вячэра
19.30 — узнагароджванне пераможцаў некаторых конкурсаў
20.30 — таварыскі матч
21.20 — вячэрнія малітвы
21.30 — выезд у парафію Гродна-Паўднёвы і Гродна-Вішнявец
22.00 — адпачынак
14 чэрвеня
Лейтматыў дня: «Людзі, якія абараняюць жыццё»
8.00 — выезд на аўтобусах з парафіі Гродна-Вішнявец
8.30 — выезд на плаванне (хлопцы і дзяўчаты)
9.00 — ранішнія малітвы
9.30 — спаборніцтвы (плаванне)
10.15 — вяртанне ў Гродна-Паўднёвы
9.15-10.30 — супольная забава
11.00 — святая Імша (цэлебруе біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)
12.30 — уручэнне ўзнагарод
13.30 — супольны пачастунак і заканчэнне Парафіяды