Пошук

12.04.2019 17:28   Паводле: sdb.by / Catholic.by

Салезіяне запрашаюць юнакоў і дзяўчат з 16 да 35 гадоў да ўдзелу ў Don Bosco Youth Fest (#BoscoFest). #BoscoFest — сустрэча маладых людзей у салезіянскім стылі, якая ўключае ў сябе малітву, адпачынак, майстар-класы, супольна праведзены час і шмат іншага.

Як паведамляе sdb.by, Don Bosco Youth Fest адбудзецца ў Смаргоні з 24 па 26 мая.

Праграма наступная: 24 мая, у пятніцу, з 17.00 распачынаецца прыезд маладых людзей у Смаргонь, дзе яны сустракаюцца ў салезіянскім араторыі, атрымліваюць атрыбуты ўдзельнікаў, знаёмяцца, рыхтуюцца да ўдзелу ў святой Імшы. У 21.00 адбудзецца ўрачыстая Эўхарыстыя, якую ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB, з працэсіяй па вуліцах горада.

Начлег у гэты і наступныя дні запланаваны ў сем’ях парафіі св. Міхала Арханёла.

Другі дзень распачнецца святой Імшой, пасля адбудзецца праца ў «Сусветным кафэ», якая закране шматлікія праблемы сучаснага свету і асабліва моладзі.

Гэта будуць праблемы зносін людзей, праблема вялікага ўплыву сацыяльных медыя, вельмі актуальнае зараз пытанне гендару і стаўленне да яго Касцёла, пытанні ЛГБТ, пытанні сацыялізацыі дзяцей з асаблівасцямі.

На другую палову дня запланаваны выезды па групах, якія прапануюць магчымасці актыўнага, культурнага і пазнавальнага адпачынку.

Вечарам адбудзецца музычная праграма праслаўлення Пана.

Трэці дзень таксама распачнецца святой Імшой. Пасля адбудуцца майстар-класы па тэмах, якія абмяркоўваліся ў «Сусветным кафэ». Вядучымі майстар-класаў будуць кваліфікаваныя людзі, якія маюць вялікі вопыт правядзення такіх мерапрыемстваў і з радасцю падзеляцца сваім досведам.

Таксама ў гэты час будзе магчымасць паўдзельнічаць у музычнай майстэрні «Грай Пану», якую будзе праводзіць гурт «Рыбы».

Арганізатары абяцаюць моладзі добры настрой і карысна праведзены час.

Кошт удзелу ў мерапрыемстве — 10 бел. руб.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў адбываецца online на сайце sdb.by, заяўкі прымаюцца да 13 мая.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа