Пошук

12.04.2019 15:09   Паводле: samaranin.by / Catholic.by

Дырэктар Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра ў Мінску сястра Часлава Навіцкая USJK запрашае ў сваім лісце перажыць Пасхальны Трыдуум з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі.

Ліст змешчаны на samaranin.by.

Дарагія сябры,

як звычайна праходзяць нашы святы? Мы едзем да бацькоў і родных, праводзім час разам. Гэта важна, але, мне падаецца, на святы мы часта займаемся сабою. Як вядома, наш Цэнтр дапамагае людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Мы вырашылі на селетнія Трыдуум і Пасху атуліць іх асаблівай апекай. Засяродзіцца, нарэшце, на бліжнім.

Запрашаю вас на Трыдуум у духу Добрага Самараніна. У Вялікі чацвер мы збяромся разам на св. Імшы а 18-й. Пасля яе пазнаёмімся з нашымі вазочнікамі, вып’ем гарбаты ці кавы.

Кожны зможа ўзяць на гэты час аднаго чалавека з інваліднасцю пад сваю апеку. Проста падаць яму печыва, калі той не дацягнецца, пагаманіць, дапамагчы падняцца на трэці паверх Цэнтра ў свой пакой.

Мы будзем усе разам, але ў кожнага вазочніка будзе свая сям’я.

У Вялікую пятніцу мы збяромся на Літургію ў 15.00, у суботу памалюем велікодныя яйкі, падрыхтуем Цэнтр да свята і ў 18.00 пачнем святкаванне Пасхі св. Імшой. У нядзелю а 10-й урачыста перажывем св. Імшу Уваскрасення, з’ямо велікодны сняданак, пасмажым шашлык. А пазней сацыяльнае таксі забярэ вазочнікаў і развязе іх па дамах.

Запрашаю вас перажыць Вялікдзень так, як вы, напэўна, ніколі гэтага не рабілі.

З павагай
сястра Часлава Навіцкая
дырэктар Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра
Па ўсіх пытаннях званіце мне асабіста: +375 29 170 61 69 (с. Часлава)

Праграма:

Вялікі чацвер

18.00 — святая Імша Вячэры Пана

Вялікая пятніца

15.00 — набажэнства Мукі Пана

Вялікая субота

14.00–16.00 — благаслаўленне страваў на велікодны стол (кожныя паўгадзіны)
18.00 — святая Імша

Вялікдзень

10.00 — святая Імша

Абноўлена 16.04.2019 17:40
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа