Пошук

05.04.2019 16:50   Паводле: Grodnensis.by / Catholic.by

13 красавіка ў Гродне адбудзецца набажэнства Крыжовага шляху вуліцамі горада, а 14 красавіка, у Пальмовую нядзелю, — працэсія з вербамі.

Як паведамляе партал Гродзенскай дыяцэзіі Grodnensis.by, да ўдзелу ў Крыжовым шляху запрашаюцца вернікі гродзенскіх парафій, а таксама парафій тых населеных пунктаў, якія знаходзяцца недалёка ад Гродна, — дзеці, моладзь, дарослыя. Удзельнікам просьба прынесці з сабой свечкі.

Крыжовы шлях пачнецца ў 17.30 пры катэдральным касцёле св. Францішка Ксавэрыя.

Затым вернікі пройдуць вуліцамі горада (па Савецкай плошчы да Бэрнардынскага ўзгорку), разважаючы над стацыямі Крыжовага шляху Езуса Хрыста.

У 19.00 у касцёле Адшукання Святога Крыжа адбудзецца святая Імша.

На працэсію ў Пальмовую нядзелю і святую Імшу, якая пройдзе пасля яе, запрашаецца моладзь Гродзенскай дыяцэзіі і ўсе вернікі. Удзельнікам патрэбна ўзяць з сабой вербы.

Пачатак працэсіі ў 13.00 на Бэрнардынскім узгорку. Удзельнікі пройдуць па Савецкай плошчы да катэдральнага касцёла св. Францішка Ксавэрыя, дзе ў 14.00 распачнецца святая Імша.

Як і ў мінулыя гады, будзе праходзіць своеасаблівы «конкурс вербаў». Кожная гродзенская парафія, а таксама моладзевыя суполкі будуць прэзентаваць свае святочныя вербы.

Традыцыйна на Пальмовую нядзелю прыпадае Сусветны дзень моладзі, які ў гэтым годзе будзе адзначацца пад дэвізам «Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова» (Лк 1, 38).

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа