30 сакавіка ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску пройдзе велікапоснае моладзевае чуванне на тэму «Міласэрнымі будзьце, бо Я — Міласэрны».
У чуванні возьме ўдзел дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі, біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобл.
Праграма:
10.40 – 11.00 — рэгістрацыя
11.00 – 12.15 — адарацыя (праводзіць моладзь з катэдры г. Магілёва)
12.15 – 13.00 — канферэнцыя «Міласэрнасць» (кс. Андрэй Далянскі)
13.00 – 14.00 — абед
14.00 – 14.40 — Крыжовы шлях (Бабруйск)
14.40 – 15.00 — перапынак
15.00 – 15.30 — Вяночак да Божай Міласэрнасці (Асіповічы)
15.40 – 16.00 — сцэнка пра міласэрнасць (Бабруйск)
16.00 – 16.30 — перапынак на каву
16.30 – 17.30 — разважанне над Божым словам (біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB)
17.30 – 18.00 — рэпетыцыя спеваў на cвятую Імшу
18.00 – 19.00 — cвятая Імша і заканчэнне чування