Пошук

18.03.2019 14:11   Catholic.by
Фота Grodnensis.by

З 12 па 14 красавіка ў Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі на тэму: «Калі хочаш Мяне наследаваць, то бяры свой крыж на кожны дзень і ідзі са Мною збаўляць свет».

Запрашаем усіх юнакоў, а асабліва міністрантаў ад 14 гадоў на перажыванне хвілін цішыні і разважання над сваім жыццёвым шляхам, каб запытацца ў сябе ў сэрцы: «Да чаго мяне кліча Бог?»

Удзельнікі рэкалекцый змогуць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з семінарыстамі і духоўнымі айцамі, а таксама ўзбагаціць свае веды адносна праўдаў веры і малітвы. Пра ўдзел у рэкалекцыях неабходна паведаміць да 9 красавіка.

Адказны — кс. Андрэй Лішко: +375 29 744 99 61

Запіс па тэлефоне: +375 15 262 22 22

Пачатак рэкалекцый — 12 красавіка ў 17.00

З сабой трэба мець Святое Пісанне і комжу, а таксама добры настрой.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.