12 сакавіка прыпадае 110-я гадавіна з дня нараджэння кс. прэлата Гжэгажа Каласоўскага, шматгадовага пробашча ў Нясвіжы.
З гэтай нагоды ў Нясвіжы пройдуць памятныя мерапрыемствы, у якіх возьме ўдзел біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
Праграма
- 17.15 — ускладанне кветак і запальванне знічоў на магіле кс. прэлата Гжэгажа Каласоўскага і мітрафорнага протаіерэя а. Дзмітрыя Хмеля — нясвіжскага праваслаўнага святара, ветэрана вайны і шматгадовага сябра кс. Гжэгажа, кароткая малітва за памерлых;
- 18.00 — св. Імша ў нясвіжскім касцёле Божага Цела, цэлебрацыю ўзначаліць біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка;
- 19.00 — дакументальны фільм з апошнім інтэрв’ю кс. прэлата Гжэгажа Каласоўскага і вечар памяці святара (кінатэатр «Салют»)
Пробашч парафіі Божага Цела ў Нясвіжы, дэкан Нясвіжскі кс. канонік Пётр Шарко шчыра запрашае на ўрачыстасці ў памяць кс. Гжэгажа Каласоўскага.