З 8 па 10 сакавіка ў Брэсце пройдуць велікапосныя рэкалекцыі для моладзі.
Маладых людзей ад 18 гадоў запрашаюць распачаць Вялікі пост у Кармэлі Дзіцяткі Езуса і ўзяць удзел у духоўных практыкаваннях пад назвай «Тактыка дзеянняў Бога ў жыцці чалавека» на падставе лістоў св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай).
Увага! Рэкалекцыі — гэта не моладзевая сустрэча, а час цішыні, малітвы і засяроджанасці. Атмасфера маўчання неабходна для сузірання Езуса ў сэрцы і ў Насвяцейшым Сакрамэнце.
Духоўна ўмацавацца і паразважаць дапаможа ўдзельнікам рэкалекцый запрошаны госць — а. Генрых Валэйка OCD, кармэліт з Мядзеля.
З сабою трэба мець зменны абутак.
Пачатак у пятніцу 8 сакавіка ў 18.00, заканчэнне ў нядзелю пасля святой Імшы на 10.00. Дадатковая інфармацыя
Запіс да 5 сакавіка па нумары:
+375 29 241 45 91 — с. Вераніка CSCIJ