Пошук

14.02.2019 13:17   Catholic.by
© Ірэна Ахрамовіч

Велікапоснае чуванне моладзі ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі пройдзе ў ноч з 30 на 31 сакавіка, у Чацвёртую нядзелю Вялікага посту.

Моладзевае чуванне на тэму «Грэх знявольвае, крыж вызваляе» распачнецца ў галоўным касцёле архідыяцэзіі ў суботу а дзясятай гадзіне ўвечары.

Праграма чування

  • 21.30 — рэгістрацыя ўдзельнікаў
  • 22.00 — падрыхтоўка да св. Імшы
  • 22.30 — святая Імша
  • 23.45 — Крыжовы шлях
  • 1.00 — тэматычнае настаўленне
  • 2.00 — набажэнства пакаяння з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту. Рахунак сумлення
  • 3.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
  • 3.30 — перапынак
  • 4.30 — святы Ружанец
  • 5.20 — Песні жальбы
  • 5.50 — благаслаўленне

Адказны за арганізацыю і падрыхтоўку чування — кс. Андрэй Бурак, вікарый катэдральнай парафіі Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску.

Абноўлена 15.02.2019 21:26
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.