Кармэліты босыя запрашаюць на час духоўнага аднаўлення ў духу святой Тэрэзы ад Езуса (Авільскай), святога Яна ад Крыжа, святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса і іншых святых кармэліцкага ордэна.
План рэкалекцый на 2019 год:
- 22–24 лютага «Малітва як падрыхтоўка да сакрамэнту пакаяння», праводзіць а. Юрый Кулай OCD
- 7–9 чэрвеня — «Спецыфіка кармэліцкай малітвы», праводзіць а. Андрэй Авен OCD
- 23–25 жніўня — «Умовы добрай малітвы», праводзіць а.Юрый Находка OCD
- 23–27 верасня — Рэкалекцыі для святароў
- 13–15 снежня — «У садзе св. Тэрэзы ад Езуса — шлях духоўнага жыцця», праводзіць а. Сяргей Трысцень OCD
Рэкалекцыі пройдуць у манаскім доме кармэлітаў у Мядзелі.
Па пытаннях запісу звяртацца:
Тэл.: 8 017 97 229 00
+375 (29) 557 69 12 — а. Генрых Валэйка OCD
E-mail: karmelmiadziel@gmail.com
З гісторыі мядзельскага кляштара
У 1754 г. Антоні Кошчыц, стараста Зарэцкі і ўладальнік Старога Мядзеля, запрасіў у Мядзел кармэлітаў босых, збудаваўшы для іх касцёл Маці Божай Шкаплернай і невялікі аднапавярховы кляштар з цэглы. Пасля разгрому лістападаўскага паўстання 1832 г. мядзельская супольнасць была ліквідавана царскаю ўладаю.
Касцёл і кляштар былі аддадзены сёстрам базыльянкам, якія прабывалі тут да 1860 г. Потым святыню аддалі праваслаўным. У верасні 1943 г. кляштар быў спалены. Захаваўся касцёл і гаспадарчы дом.
Кармэліты босыя заставаліся ў Мядзелі да 1949 г., калі савецкая ўлада адабрала касцёл і ператварыла яго ў склад штучных угнаенняў. 24 снежня 1989 г. у вернутым касцёле цэлебравалася першая святая Імша. У 2014 г. былі адноўленыя і благаслаўлёныя арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам стацыі Крыжовага шляху на мядзельскай Кальварыі, а ў 2017 годзе быў асвячаны новы кляштар, які адначасова выкарыстоўваецца як рэкалекцыйны дом.
Рэкалекцыйны дом у Мядзелі адкрыты як для груп, якія жадаюць правесці свае рэкалекцыі паводле ўласнай тэматыкі, так і для індывідуальных асобаў, якія хочуць правесці час у цішыні і малітве.
Дом можа прыняць 18 удзельнікаў рэкалекцый.