Пошук

05.02.2019 12:01   Catholic.by
AP Photo/Andrew Medichini

8 лютага, ва ўспамін св. Жазэфіны Бакіты, па ініцыятыве папы Францішка праходзіць дзень малітвы за ахвяр сучасных форм нявольніцтва, да якога далучацца таксама вернікі Касцёла на Беларусі.

Падтрымаць папскую ініцыятыву заклікае біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, Старшыня Рады па справах міграцыі, турызму і пілігрымак пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Сусветнаму дню малітвы і разважання супраць гандлю людзьмі сугучная таксама малітоўная інтэнцыя Святога Айца на месяц люты.

Секцыя па справах мігрантаў і бежанцаў пры ватыканскай Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека арганізуе малітоўнае чуванне пад дэвізам «Разам супраць гандлю людзьмі» ў межах сеткі Таліта кум (даступная на англійскай, французскай, іспанскай, італьянскай і партугальскай мовах).

«Ведамства Святога Пасаду запрашае ўсе мясцовыя Касцёлы далучыцца да гэтай малітоўнай ініцыятывы, а таксама прапануе арганізатарам пазнаёміцца з матэрыяламі на гэтую тэму, якія можна знайсці на інтэрнэт-старонках talithakum.info; preghieracontrotratta.org; migrants-refugees.va.

Між іншым, там пададзена малітва праз заступніцтва св. Жазэфіны Бакіты, якую папа Францішак прамовіць пасля малітвы „Анёл Панскі“ ў нядзелю 10 лютага», — піша біскуп Кашкевіч.

Акрамя таго, з 7 лютага можна будзе паглядзець відэапасланне Святога Айца Францішка на тэму гандлю людзьмі, якое будзе даступна на трынаццаці мовах.

Абноўлена 08.02.2019 11:25
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця