2 лютага, у свята Ахвяравання Пана, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, узначаліць цэлебрацыю св. Імшы з благаслаўленнем грамнічных свечак у капліцы пры Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску.
Свята Ахвяравання Пана, якое ў народзе яшчэ называюць «Маці Божай Грамнічнай», стане першай адпустовай урачыстасцю ў адзінай сталічнай капліцы, якая была асвячана пад такім тытулам 29 мая мінулага года.
Цэлебрацыю ўрачыстай св. Імшы для супрацоўнікаў і падапечных цэнтра ў капліцы Ахвяравання Пана ўзначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.
Удзел у св. Імшы з асвячэннем грамнічных свечак могуць узяць усе жадаючыя.
Пачатак у 12.00.
Адрас: г. Мінск, вул. Серафімовіча, 19 (ст. м. «Пралетарская»).