Пошук

08.01.2019 17:52   Catholic.by

12 студзеня ў Асіповічах (Магілёўская вобласць) пройдзе сустрэча моладзі на тэму «Моц Хросту: ахрышчаны ці хрысціянін?».

Узрост удзельнікаў: ад 15 гадоў.

Варта ўзяць з сабой: ружанец, Святое Пісанне і нататнік.

Варта прадугледзець: перад ад’ездам прыступіць да сакрамэнту паяднання і папрасіць благаслаўлення свайго пробашча.

Адказны: кс. Юзаф Сярпейка, тэл. +375 29 570 85 87

Праграма сустрэчы

  • 09.30 — рэгістрацыя
  • 10.00 — канферэнцыя (кс. Юзаф Сярпейка); уводзіны і знаёмства
  • 11.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту з разважаннямі (бабруйская парафія)
  • 12.00 — святая Імша (узначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB)
  • 13.15 — абед
  • 13.45 — інтэграцыйная гульня
  • 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці з разважаннямі (моладзь з катэдральнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве)
  • 15.30 — канферэнцыя (а. Павел Мажэйка OP)
  • 16.00 — групкі дзялення Божым словам і падвядзенне вынікаў
  • 17.15 — інсцэніроўка на тэму «Хрост — нераспакаваны падарунак»
  • 17.45 — вячэра
  • 18.15 — Ружанец з разважаннямі (дамініканская моладзь з Магілёва)
  • 19.00 — майстар-клас калядных спеваў (Яна Шумская і ўдзельнікі «Музычнай майстэрні»)
  • 20.00 — благаслаўленне на заканчэнне

Адрас: г. Асіповічы, вул. 60-годдзя Кастрычніка, 2.

Абноўлена 08.01.2019 18:25
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа