5 студзеня ў касцёле св. Зыгмунта ў Баранавічах (вул. Энтузіястаў, 51) адбудзецца калядная сустрэча моладзі Пінскай дыяцэзіі. Пачатак у 10.00.
Арганізатары запрашаюць усіх жадаючых маладых людзей і абяцаюць прыемна здзівіць новым і нестандартным фарматам сустрэчы.
У сувязі з тым, што яна пройдзе ў перыяд святкавання Божага Нараджэння, моладзь чакаюць спецыяльная калядная праграма, дзяленне аплаткай, знаёмства з арыгінальнымі музычнымі і евангелізацыйнымі праектамі, а таксама шмат іншых сюрпрызаў і падарункаў.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па нумары:
+375 29 226 44 29 (ксёндз Аляксандр)
або праз e-mail: pinskdioces@gmail.com.