Дабрачынная арганізацыя «Карытас» сардэчна запрашае партнёраў, валанцёраў і ахвярадаўцаў раздзяліць важную падзею ў яе жыцці і прыняць удзел у каляднай сустрэчы, якая адбудзецца 17 снежня а 11-й гадзіне ў Цэнтры імя св. Лукі ў в. Ляскоўка.
Калядная сустрэча ўжо традыцыйна стала часам падвядзення вынікаў дзейнасці, якая праводзілася на працягу адыходзячага года. Падчас сустрэчы дырэктары дыяцэзіяльных і Нацыянальнага «Карытас» прэзентуюць агляд пра зробленую працу, паразважаюць, чаго атрымалася дасягнуць, а таксама прадставяць планы на будучы год.
Важны момант сустрэчы — дзяленне аплаткай. Дзелячыся сімвалам узаемнай любові і пашаны, мы жадаем, перш за ўсё, усялякага дабра на будучы год.
Праграма сустрэчы:
- 10.30 — прыезд удзельнікаў
- 11.00 — урачыстая святая Імша (галоўны цэлебрант — Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч)
- 12.15 — прэзентацыя вынікаў дзейнасці за 2018 год і планаў на будучыню дырэктараў дыяцэзіяльных і дырэктара Нацыянальнага «Карытас»
- 13.00 — дзяленне аплаткамi
- 13.30 — супольны абед
- 15.30 — ад’езд удзельнікаў
Паведаміць пра Ваш удзел можна па электронным адрасе: caritasby@gmail.com