Пошук

10.12.2018 12:48   Catholic.by

У мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены пройдуць адкрыццё выставы жывапісу, вечарына з нагоды юбілею нараджэння Міцкевіча і калядная сустрэча.

16 снежня а 12-й гадзіне ў Белай зале Чырвонага касцёла адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу Уладзіміра Ісачэнкі «Там, дзе жыве душа».

16 снежня а 16-й гадзіне ў тэатральнай зале касцёла ладзіцца вечарына, прысвечаная 220-й гадавіне з дня нараджэння Адама Міцкевіча «Адамаў шлях пад вечным небам». У вечарыне прымуць удзел гурток па вывучэнні польскай мовы пры парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку, ансамбль «Тутэйшая шляхта», хор «Cantus Cordis».

24 снежня пасля святой Імшы, якая пачнецца ў 12.00, каля помніка Адаму Міцкевічу ў аднайменным скверы адбудзецца калядная сустрэча. У межах сустрэчы чакаюцца выступленні і дзяленне аплаткай.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.