Пошук

23.11.2018 10:11   Catholic.by

Злева направа: брат Аляксей, брат Адрыян, брат Лукаш і брат Якуб. Фота: брат Марыюш Мітроўскі OFMConv
Злева направа: брат Аляксей, брат Адрыян, брат Лукаш і брат Якуб. Фота: брат Марыюш Мітроўскі OFMConv

8 снежня брат Аляксей Юхневіч OFMConv прынясе вечныя манаскія абяцанні ў Ордэне Братоў Меншых Канвентуальных (Францішканаў), прысягаючы назаўжды жыць у паслухмянасці, без уласнасці і ў чыстасці.

Урачыстасць адбудзецца а 11-й гадзіне ў санктуарыі cв. Антонія Падуанскага ў Лодзі-Лагеўніках (Польшча).

Брат Аляксей паходзіць з парафіі св. Міхала Арханёла ў Івянцы. Духоўную фармацыю ў Ордэне Братоў Меншых Канвентуальных (Францішканаў) распачаў у 2012 г., паступіўшы ў пастулат. У 2014 г., пасля навіцыяту, які працягваўся год, прынёс першыя часовыя манаскія абяцанні. У цяперашні час брат Аляксей вучыцца на 5-м курсе францішканскай семінарыі ў Лодзі-Лагеўніках.

Брат Аляксей просіць аб малітве за ўсіх братоў (брата Адрыяна, брата Лукаша і брата Якуба), з якімі разам прынясе вечныя манаскія абяцанні.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа