Пошук

12.11.2018 13:04   Catholic.by

Парафія Святой Тройцы ў Глыбокім запрашае моладзь з парафій Віцебскай дыяцэзіі на музычна-евангелізацыйную праграму «Андрэйкі: Суперздольнасці хрысціяніна».

Забаўляльнае мерапрыемства, што пройдзе ў межах святкавання «Андрэек» — традыцыйных моладзевых забаваў, якія папярэднічаюць Адвэнту — перыяду падрыхтоўкі да Божага Нараджэння, адбудзецца 1 снежня ў Гарадскім Доме культуры (г. Глыбокае, вул. Камуністычная, 10).

Праграма свята:

  • 16.00 — творча–актыўная частка;
  • 17.30 — канцэрт гурта TALITHAKUM (г. Віцебск);
  • 18.30 — дыскатэка;
  • 20.00 — заканчэнне.

Пра ўдзел неабходна паведаміць да 26 лістапада па тэл.: (МТС+Viber) +375 (29) 566 48 33 (кс. Алег) альбо на e-mail: ddm.vicebsk@gmail.com

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця