З 9 па 11 лістапада ў Оршы адбудзецца рэкалекцыйны курс «Назарэт».
Курс грунтуецца найперш не столькі на пачутых канферэнцыях, колькі на асабістай працы з атрыманым матэрыялам і Божым словам.
Пачатак – у пятніцу ў 18.00, заканчэнне – у нядзелю ў 13.30. Па традыцыі ў праграме будуць святая Імша, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і магчымасць споведзі.
Курс прызначаны як для тых, хто прымае ўдзел у ім упершыню, так і для тых, хто прыязджае на яго ўжо ў чарговы раз.
Запіс да 8 лістапада па тэлефоне:
+375 29 713 02 33 (а. Аляксандр Жарнасек МІС)