Пошук

19.10.2018 10:47   Catholic.by

Рэлігійная каталіцкая місія св. Францішка Сальскага арганізуе пры парафіі св. Яна Хрысціцеля ў сталічным мікрараёне Серабранка (вул. Пляханава, 28-1) бясплатную юрыдычную кансультацыю.

З увагі на вялікую зацікаўленасць, выкліканую першым досведам такога сацыяльнага служэння, будзе праведзена паўторная бясплатная юрыдычная лекцыя, прысвечаная жыллёвым пытанням.

Лекцыя адбудзецца 29 кастрычніка ў 18.30 у касцёле св. Яна Хрысціцеля ў кабінеце № 2.

На бягучы момант надзённыя пытанні, звязаныя з жыллём, узнікаюць практычна ў кожнай сям’і. Перадусім людзей хвалююць пытанні, звязаныя з камунальнымі плацяжамі, купляй/продажам нерухомасці (кватэр, пакояў, дамоў і г.д.), высяленнем з кватэры (пакоя) або засяленнем, арэндай, атрыманнем у спадчыну нерухомасці, паляпшэннем жыллёвых умоваў.

У лекцыі будуць асветлены найбольш актуальныя пытанні ў жыллёвай сферы. Пасля лекцыі прадугледжана магчымасць індывідуальнай размовы са спецыялістам.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: +375 44 744 56 44
(тэлефанаваць у працоўныя дні з 10.00 да 16.00).

Кансультацыя па тэлефоне не ажыццяўляецца.

Абноўлена 19.10.2018 11:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.