Пошук

17.10.2018 13:19   Catholic.by

З 29 па 31 кастрычніка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску адбудзецца фармацыйная сустрэча міністрантаў Пінскай дыяцэзіі ва ўзросце ад 13 гадоў.

Удзельнікі будуць мець магчымасць бліжэй пазнаёміцца з разнастайнымі аспектамі літургічнай службы, адчуць рытм жыцця семінарыстаў, весела і пазнавальна правесці час.

Арганізатары просяць кожнага ўдзельніка мець пры сабе комжу, спартыўную вопратку і нататнік.

На сустрэчу таксама запрашаюцца юнакі, якія разважаюць над сваім пакліканнем. Яны будуць мець магчымасць паразмаўляць са святарамі і семінарыстамі, прыняць удзел у духоўна-пазнавальных канферэнцыях, даведацца аб псіхалагічных тонкасцях распазнавання паклікання.

А найбольшым дарам для кожнага можа стаць шырокі спектр магчымасцяў пабыць сам-насам з Езусам у непаўторнай малітоўнай атмасферы семінарыйнай капліцы, у сценах, дзе гартаваліся святыя пакліканні Касцёла на працягу многіх стагоддзяў.

Пра ўдзел у сустрэчы просьба паведаміць праз наступныя кантакты:

e-mail: mvds@catholic.by
тэл.: +375 25 604 41 86; +375 29 727 31 98.

Абноўлена 17.10.2018 13:20
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа