Пошук

10.10.2018 12:45   Catholic.by

14 кастрычніка ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску (пл. Свабоды, 9) адбудзецца канцэрт у выкананні польскага калектыва «Tekla Klebetnica», прысвечаны 40-й гадавіне абрання Папы Рымскага Яна Паўла ІІ на Святы Пасад. Пачатак у 19.30.

Папярэднічаць канцэрту будзе св. Імша ў 18.30, якую ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB.

Назва гурта ў перакладзе з сілезскага цешынскага дыялекту азначае «вясковая пляткарка». Лаўрэаты польскага тэлешоу «Маю талент» прадставяць у Мінску праграму ў стылі folk-crossover — спалучэнне традыцыйнага польскага і гуральскага фальклору з элементамі цыганскай і балканскай музыкі, класікі і джазу.

Арганізатары канцэрту — Польскі Інстытут у Мінску і Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь.

Уваход вольны.

Абноўлена 12.10.2018 12:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця