Пошук

30.08.2018 11:53   Catholic.by

Аб’яўляецца новы набор слухачоў на курсы сямейнага жыцця пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Мэта курсаў — падрыхтоўка сямейных дарадцаў, якія могуць дапамагаць пры парафіі, у падрыхтоўцы сямейных пар да сакрамэнту сужэнства, а таксама ў сямейнай кансультацыі.

Час навучання — тры гады. Навучальныя сесіі — адзін раз на месяц; зазвычай — кожная трэцяя субота і нядзеля месяца. Месца навучання — цэнтр «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (Мінскі р-н, в. Ляскоўка, вул. Карытас, 1 — праезд з боку Бараўлянаў).

Пасля заканчэння курсаў сямейнага жыцця слухач атрымлівае дыплом, які з’яўляецца падставай для выканання функцыі сямейнага кансультанта пры парафіях, а таксама дыплом аб заканчэнні курсу І ступені для выкладчыкаў натуральнага планавання сям’і ў вобласці сімптатэрмальнага метаду.

Кваліфікацыйная размова для кандыдатаў адбудзецца 8 верасня з 16.00 да 18.00 у мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены (падземны паверх).

На размову неабходна прадставіць дакументы:

  • заява аб прыняцці на курсы сямейнага жыцця
  • кароткая аўтабіяграфія
  • рэкамендацыя пробашча
  • 2 фота (3х4)
  • ксеракопія пасведчання аб сярэдняй або вышэйшай адукацыі
  • ксеракопія пашпарта

Кантактны тэлефон:
+375 44 759 45 25 — а. Сяргей Трысцень OCD

Абноўлена 30.08.2018 14:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця