Пошук

30.08.2018 10:58   Catholic.by

22 верасня ў Слоніме пройдзе ХIV турнiр пa мiнi-футболе «Памяцi св. Яна Паўла II». Да ўдзелу запрашаюцца каманды з усіх парафій Беларусі.

Рэгламент турніру

  • У турніры бяруць удзел каманды з каталіцкіх парафій Беларусі.
  • Рэгістрацыя і св. Імша ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (г. Слонім, вул Першамайская, 11). Падчас рэгістрацыі кожны ўдзельнік павінен мець пры сабе пашпарт або яго ксеракопію.
  • Узрост удзельнікаў — ад 16 гадоў. Кожная каманда павінна запоўніць і заверыць подпісам пробашча і пячаткай парафіі заяўку і ў электронным выглядзе даслаць яе на адрас e-mail: a-malafei@mail.ru
  • Заяўку для ўдзелу ў турніры неабходна даслаць да 14 верасня.
  • Максімальная колькасць удзельнікаў ад парафіі — 10 чалавек.
  • На турніры ў адной камандзе можа ўдзельнічаць толькі адзін футбаліст, які мае прафесійны кантракт у вялікім футболе або міні-футболе.
  • Арганізатары на час правядзення турніру забяспечваюць усіх удзельнікаў харчаваннем і прапануюць удзел у спартыўна-забаўляльнай праграме.
  • Усе футбольныя матчы праходзяць на полі са штучным пакрыццём стадыёна ААТ «Газпром трансгаз Беларусь» (4 пляцоўкі 20х40 метраў)
  • Падчас гульні на полі могуць знаходзіцца 4 палявыя гульцы і адзін брамнік.
  • Замены — колькасць не абмежавана.
  • Час гульні — 2 таймы па 10 хвілін.
  • Метадам жараб’ёўкі каманды падзяляюцца на групы.
  • Парушэнне рэгламенту вядзе да дыскваліфікацыі каманды на наступных турнірах.

Прaграма турнiру

  • 7.30–8.50 — прыбыццё каманд (касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, вул. Першамайская, 11)
  • 09.00 — святая Iмша (касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі)
  • 10.00 — хроніка турніру (відэаагляд)
  • 10.30 — футбол (пачатак спаборніцтваў на групавой стадыі, стадыён ААТ «Газпром трансгаз Беларусь»
  • 13.30–14.00 — абед
  • 14.00–17.30 — футбол (фінальныя гульні, ад 1 да 16 месца, стадыён ААТ «Газпром трансгаз Беларусь» )
  • 18.00 — уручэнне ўзнагародаў
  • 18.30 — вячэра (гімназія № 1, вул. Сінічкіна, 36)
  • 19.00 — заканчэнне турніру

Генеральны спонсар турніру ТАА «Виботорг».

Падрабязная інфармацыя па тэлефонах:

+375 (29) 319 54 65 (Velcom);
+375 (33) 624 35 22 (МТС) — кс. Артур Малафей, арганізатар

Абноўлена 03.09.2018 12:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.