Пошук

11.08.2018 20:19   Catholic.by

16 жніўня адбудзецца ўрачыстасць св. Роха — апекуна залатагорскай парафіі — найстарэйшай каталіцкай супольнасці ў беларускай сталіцы — і нябеснага заступніка Мінска.

Праграма ўрачыстасці

  • 8.00 — св. Імша
  • 12.00 — св. Імша
  • 15.00 — выстава рэтрааўтамабіляў; рэлігійны кірмаш
  • 17.30 — адкрыццё фотавыставы Ірыны Ермаковай
  • 18.30 — св. Імша, цэлебрацыю якой узначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
  • пасля св. Імшы — благаслаўленне і адкрыццё шматфункцыйнай дзіцячай пляцоўкі; пачастунак

Пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску кс. канонік Юрый Санько шчыра запрашае ўсіх далучыцца да святкавання.

Абноўлена 12.08.2018 01:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.