Пошук

09.08.2018 06:00   Catholic.by

13 і 14 жніўня ў Мінску адбудзецца цэнтралізаваны прыём дакументаў і другі тур уступных экзаменаў для кандыдатаў на першы год навучання ў вышэйшых духоўных семінарыях.

Па выніках першага туру ўступных экзаменаў, які прайшоў 18 ліпеня, на першы год навучання ў вышэйшых духоўных семінарыях у Гродне і ў Пінску было залічана 7 кандыдатаў.

Прыёмная камісія, у склад якой уваходзяць адказныя за фармацыю духавенства прадстаўнікі ўсіх беларускіх дыяцэзій, працуе ў будынку Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі па адрасе: г. Мінск, вул. Кальцова, 153. Менавіта тут 13 жніўня чакаюць кандыдатаў для падачы дакументаў, а 14 жніўня — на ўступныя экзамены.

Падчас уступнага экзамену кандыдат павінен паказаць свае веды па асноўных тэмах са Святога Пісання, Катэхізіса, гісторыі Касцёла, гісторыі Касцёла ў Беларусі, дыяцэзіі, актуальнага жыцця Каталіцкага Касцёла.

Папярэдні запіс кандыдатаў адбываецца ў адпаведных структурах дыяцэзій, адкуль яны паходзяць:

Віцебская дыяцэзія
тэл.: +375 (29) 884 54 82 — кс. Мікалай Ціхановіч

Гродзенская дыяцэзія
тэл.: + 375 (15) 277 02 34 — кс. Андрэй Лішко

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а з 10.00 да 17.00 (акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў); тэл.: +375 (29) 553 90 76 — кс. Дзмітрый Пухальскі;

Пінская дыяцэзія
з 10.00 да 17.00 (акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў): г. Пінск, вул. Леніна, 16; тэл.: +375 (16) 565 41 45; +375 (25) 604 41 86; +375 (29) 727 31 98.

Папярэдні запіс працягваецца да 13 жніўня.

Кандыдаты ў семінарыю павінны прадставіць наступныя дакументы:

  • Уласнаручна напісаная заява аб прыняцці ў семінарыю з матывацыяй свайго рашэння.
  • Уласнаручна напісаная аўтабіяграфія.
  • Атэстат аб сярэдняй адукацыі альбо дыплом аб заканчэнні іншай навучальнай установы.
  • Сертыфікаты трох ЦТ (цэнтралізаванага тэсціравання): 1. беларуская / руская мова; 2. замежная мова; 3. гісторыя Беларусі / сусветная гісторыя / грамадазнаўства.
  • Пасведчанне аб хросце.
  • Пасведчанне аб канфірмацыі.
  • Пасведчанне аб удзеле ў катэхезе.
  • Характарыстыка ад пробашча; запоўненая анкета і дадзеныя кандыдата.
  • Характарыстыка ад катэхета.
  • Медыцынская даведка для паступлення ў ВНУ (форма №1 здр/у-10).
  • Пашпарт і яго ксеракопія (старонкі 31–33).
  • Ваенны білет або прыпісное пасведчанне (яго ксеракопія).
  • 4 фотаздымкі (3х4 см).

Кандыдат павінен быць практыкуючым католікам (не менш за тры гады) і валодаць неабходнымі якасцямі для будучага святарскага служэння.

Адказны за прыём дакументаў — кс. маг. ліц. Павел Эйсмант, тэл.: +375 (33) 687 19 53

Абноўлена 10.08.2018 01:36
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа