Пошук

09.07.2018 13:35   Catholic.by

Вышэйшыя духоўныя семінарыі ў Гродне і Пінску распачынаюць прыём кандыдатаў на 2018–2019 навучальны год.

У сувязі з гэтым старшыня Камісіі па справах фармацыі семінарыстаў і святароў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB паведамляе, што працэс падрыхтоўкі да святарства паводле новай праграмы Касцёла Ratio Fundamentalis Institutionis Sacerdotalis ад 8 снежня 2016 года працягваецца 7 гадоў і ўключае ў сябе інтэгральную фармацыю: чалавечую, духоўную, інтэлектуальную і душпастырскую.

Семінарыя як вышэйшая навучальная ўстанова Рыма-Каталіцкага Касцёла дае неабходныя веды і развівае якасці, патрэбныя для плённага служэння людзям і Касцёлу як святара. У працэсе падрыхтоўкі семінарысты ўзрастаюць у веры, будуючы фундамент духоўнага жыцця праз розныя аскетычныя практыкаванні, і пазнаюць сябе як чалавека на розных узроўнях; вывучаюць філасофскія і тэалагічныя прадметы, а таксама замежныя мовы і дапаможныя дысцыпліны. Акрамя духоўнага фармавання і інтэлектуальнай падрыхтоўкі, прадугледжана літургічная практыка ў парафіях. Пасля заканчэння 7-гадовай фармацыі кандыдат мае права звяртацца да біскупа з просьбай удзяліць яму сакрамэнт пасвячэння.

Уступны экзамен

Прыём дакументаў і ўступны экзамен для кандыдатаў з усіх дыяцэзій адбудзецца ў два туры па адрасе: г. Мінск, вул. Кальцова, 153.

  • 1-ы тур: 17.07 — прыезд і падача дакументаў; 18.07 — экзамен;
  • 2-і тур: 13.08 — прыезд і падача дакументаў; 14.08 — экзамен.

Падчас уступнага экзамену кандыдат павінен паказаць свае веды па асноўных тэмах са Святога Пісання, Катэхізіса, гісторыі Касцёла, гісторыі Касцёла ў Беларусі, дыяцэзіі, актуальнага жыцця Каталіцкага Касцёла.

Прыём дакументаў

Адказны за прыём дакументаў — кс. маг. ліц. Павел Эйсмант, тэл.: +375 (33) 687 19 53

Рэктарат семінарыі ў Гродне:

па папярэднім запісе 9 ліпеня – 13 жніўня, тэл.: + 375 (15) 277 02 34 (кс. Андрэй Лішко).

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія:

па папярэднім запісе 9 ліпеня – 13 жніўня з 10.00 да 17.00 (акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў): г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а; тэл.: +375 (29) 553 90 76 (кс. Дзмітрый Пухальскі).

Віцебская дыяцэзія:

па папярэднім запісе 9 ліпеня – 13 жніўня, тэл.: +375 (29) 884 54 82 (кс. Мікалай Ціхановіч).

Рэктарат семінарыі ў Пінску:

9 ліпеня – 13 жніўня, з 10.00 да 17.00 (акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў): г. Пінск, вул. Леніна, 16; тэл.: +375 (16) 565 41 45; +375 (25) 604 41 86; +375 (29) 727 31 98.

Кандыдаты ў семінарыю павінны прадставіць наступныя дакументы:

  • Уласнаручна напісаная заява аб прыняцці ў семінарыю з матывацыяй свайго рашэння.
  • Уласнаручна напісаная аўтабіяграфія.
  • Атэстат аб сярэдняй адукацыі альбо дыплом аб заканчэнні іншай навучальнай установы.
  • Сертыфікаты трох ЦТ (централізаванага тэсціравання): 1.беларуская / руская мова; 2. замежная мова; 3. гісторыя Беларусі / сусветная гісторыя / грамадазнаўства.
  • Пасведчанне аб хросце.
  • Пасведчанне аб канфірмацыі.
  • Пасведчанне аб удзеле ў катэхезе.
  • Характарыстыка ад пробашча; запоўненая анкета і дадзеныя кандыдата.
  • Характарыстыка ад катэхета.
  • Медыцынская даведка для паступлення ў ВНУ (форма №1 здр/у-10).
  • Пашпарт і яго ксеракопія (старонкі 31–33).
  • Ваенны білет або прыпісное пасведчанне (яго ксеракопія).
  • 4 фотаздымкі (3х4 см).

Кандыдат павінен быць практыкуючым католікам (не менш за тры гады) і валодаць неабходнымі якасцямі для будучага святарскага служэння.

Па ўсіх пытаннях звяртацца да куратара кс. маг. ліц. Паўла Эйсманта па тэл.: +375 (33) 687 19 53

Абноўлена 08.08.2018 22:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця