Пошук


18 ліпеня ў будынку Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў Мінску адбыўся першы тур уступнага экзамена для кандыдатаў на першы год навучання ў Вышэйшых духоўных семінарыях у Гродне і ў Пінску.

Экзаменацыйныя пытанні датычыліся Катэхізісa Каталіцкага Касцёла, жыцця Паўсюднага і лакальнага Касцёла, яго структуры з мэтай лепш ацаніць зацікаўленасць кандыдатаў тым, як жыве Касцёл. Акрамя таго, кандыдатам трэба было растлумачыць матывы свайго выбару следаваць за Хрыстом, які кліча іх да працы ў Хрыстовай аўчарні ў якасці святароў.

Экзамен прымала экзаменацыйная камісія ў складзе:

  • Старшыня камісіі — біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, старшыня камісіі па справах фармацыі семінарыстаў і святароў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі;
  • ксёндз Віталій Вайцяхоўскі, рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне;
  • ксёндз Мікалай Ціхановіч, біскупскі вікарый па справах паклікання і семінарыстаў Віцебскай дыяцэзіі;
  • ксёндз Павел Эйсмант, куратар 1-га курсу.

З важнай прычыны падчас першага туру адсутнічаў прадстаўнік Пінскай дыяцэзіі, які таксама быў прызначаны ў склад экзаменацыйнай камісіі.

Пасля пісьмовай часткі экзамена кандыдаты сустрэліся з адным з членаў камісіі на кваліфікацыйнай размове.

Экзаменацыйная камісія, праінфармаваўшы пра сваё рашэнне кожнага дыяцэзіяльнага біскупа, з чыіх дыяцэзій паходзяць кандыдаты, і атрымаўшы іхняе благаслаўленне і згоду, паведамляе, што новымі навучэнцамі семінарыі ў Гродне сталі:

Гродзенская дыяцэзія:

  • Марцін Лудзіч (парафія Божага Цела, Крамяніца)
  • Дзмітрый Роўны (парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, Новы Двор)
  • Павел Таўкінь (парафія Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, Мураваная Ашмянка)

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія:

  • Павел Леановіч (парафія Беззаганнага Зачацця Панны Марыі, Бабруйск)

Віцебская дыяцэзія:

  • Антон Тышко (парафія Святой Тройцы, Глыбокае)
  • Андрэй Януль (парафія Божай Міласэрнасці, Пагошча)

Новым навучэнцам семінарыі ў Пінску стаў:

  • Аляксей Заічанка (парафія Св. Карла Барамея і Св. Бэнэдыкта, Пінск).

Другі тур уступнага экзамену ў Вышэйшыя духоўныя семінарыі ў Гродне і Пінску адбудзецца 13–14 жніўня па адрасе: г. Мінск, вул. Кальцова, 153.

Усіх зацікаўленых сардэчна запрашаем на ўступны экзамен у жніўні і просім усіх людзей добрай волі аб малітве ў інтэнцыі новых і святых пакліканняў да святарства.

Абноўлена 08.08.2018 22:30
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.