Пошук

15.08.2018 15:16   Catholic.by

14 жніўня ў будынку Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў Мінску адбыўся другі тур уступнага экзамена для кандыдатаў на першы год навучання ў Вышэйшых духоўных семінарыях у Гродне і ў Пінску.

Паведамленне
пра вынікі другога туру ўступнага экзамена ў Вышэйшыя духоўныя семінарыі ў Гродне і Пінску

Экзаменацыйныя пытанні датычыліся Катэхізісa Каталіцкага Касцёла, жыцця Паўсюднага і лакальнага Касцёла, яго структуры з мэтай лепш ацаніць зацікаўленасць кандыдатаў тым, як жыве Касцёл. Акрамя таго, кандыдатам трэба было растлумачыць матывы свайго выбару следаваць за Хрыстом, які кліча іх да працы ў Хрыстовай аўчарні ў якасці святароў.

Экзамен прымала экзаменацыйная камісія ў складзе:

  • біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, старшыня камісіі па справах фармацыі семінарыстаў і святароў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі — cтаршыня камісіі;
  • ксёндз Андрэй Рылка, рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску;
  • ксёндз Павел Эйсмант, куратар 1-га курса і прадстаўнік Гродзенскай дыяцэзіі; ксёндз Алег Пятрашка, духоўны айцец 1-га курса.

Пасля пісьмовай часткі экзамена кандыдаты сустрэліся з адным з членаў камісіі на кваліфікацыйнай размове.

Экзаменацыйная камісія, праінфармаваўшы пра сваё рашэнне кожнага дыяцэзіяльнага біскупа, з чыіх дыяцэзій паходзяць кандыдаты, і атрымаўшы іхняе благаслаўленне і згоду, паведамляе, што новымі навучэнцамі семінарыі ў Гродне сталі:

Гродзенская дыяцэзія:

Яраслаў Казлоўскі (парафія Святога Юзафа, Гродна)

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія:

Аляксандр Нікіценка (парафія Маці Божай Ружанцовай, Ракаў)

Новым навучэнцам семінарыі ў Пінску стаў:

Павел Валуеў (парафія Маці Божай Фацімскай, Баранавічы).

Такім чынам, разам з семінарыстамі, залічанымі ў першым туры экзаменаў, агульная колькасць студэнтаў першага курса духоўных семінарый у Гродне і Пінску склала 10.

Просім усіх людзей добрай волі падтрымаць новых семінарыстаў сваёй малітвай, а таксама няспынна маліцца ў інтэнцыі новых і святых пакліканняў да святарства.

Абноўлена 15.08.2018 23:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.