Пошук

14.08.2018 08:33   Паводле: catholicnews.by / Catholic.by
Фота Леаніда Юрыка © westki.info

15 жніўня, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, з Глыбокага ў Браслаў выйдзе Пятая пешая пілігрымка для ўдзелу ў святкаванні ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў, якое сёлета пройдзе ў Браславе 17–18 жніўня пад дэвізам «Марыя — Валадарка маладых сэрцаў».

Пілігрымка распачнецца 15 жніўня а 7-й гадзіне раніцы ў парафіяльным касцёле Найсвяцейшай Тройцы (вул. Савецкая, 1).

Для пілігрымаў з іншых парафій ёсць магчымасць начлегу ў Глыбокім з 14 на 15 жніўня.

Пра неабходнасць начлегу неабходна загадзя паведаміць арганізатарам па кантактных тэлефонах, па якіх можна таксама атрымаць усю іншую неабходную інфармацыю і запісацца на ўдзел у пілігрымцы:

+375 (29) 884 54 82 — кс. Мікалай,
+375 (29) 274 84 55 — Марына.

Абноўлена 15.08.2018 08:06
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа