Пошук

20.07.2018 19:25   Catholic.by

21 ліпеня ў мінскай супольнасці Меншых братоў капуцынаў, якія нясуць служэнне ў сталічнай парафіі св. Францішка Асізскага ў мікрараёне Уручча (Копішча), вечныя манаскія абяцанні прынясе брат Ян Садоўскі.

Ён назаўсёды прысвеціць сябе Богу праз абяцанні да смерці жыць паводле евангельскіх парадаў цнатлівасці, беднасці і паслухмянасці па прыкладзе Хрыста ў супольнасці, заснаванай святым Францішкам з Асізі. Ён дасць гэтыя абяцанні ў прысутнасці кусташа Беларускай кустодыі меншых братоў капуцынаў брата Алега Шэнды OFMCap, братоў, родных і гасцей.

Пачатак а 10-й гадзіне

Абноўлена 21.07.2018 00:54
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа