Працягваецца арганізацыя пілігрымак для ўдзелу ў сустрэчах са Святым Айцом Францішкам, якія пройдуць падчас яго знаходжання ў Літве 22–23 верасня ў межах Апостальскага візіту Пантыфіка ў краіны Балтыі.
22 верасня арганізуецца пілігрымка для моладзі з Беларусі ў Вільню, дзе на плошчы перад катэдрай пройдзе сустрэча Святога Айца з моладдзю.
Узроставае абмежаванне ўдзельнікаў — з 18 гадоў.
У гэтую суму ўваходзіць:
- праезд аўтобусам туды і назад;
- абед для пілігрымаў у Вільні.
23–24 верасня арганізуецца выезд у Каўнас на нядзельную св. Імшу, цэлебрацыю якой узначаліць папа Францішак.
Кошт — 60 еўра (выезд аўтобусам з Мінска), 50 еўра (выезд аўтобусам з Маладзечна).
У гэтую суму ўваходзіць:
- праезд аўтобусам туды і назад;
- вячэра, начлег і снеданне ў г. Кайшадорыс.
Усім жадаючым прыняць удзел у сустрэчах са Святым Айцом у Вільні і Каўнасе да канца ліпеня неабходна падаць свае асабістыя дадзеныя і здаць грошы за ўдзел пробашчам сваіх парафій.
Святарам выслана ўся неабходная інфармацыя адносна арганізацыі пілігрымак.
Інтэрв’ю з адказным за арганізацыю пілігрымак кс. Міхалам Бубенам «Радыё Марыя» слухайце ТУТ>>>
З 1 жніўня дзейнічае анлайн-рэгістрацыя паасобных пілігрымаў і груп (на англійскай>>> і літоўскай мовах).
Ёю могуць скарыстацца тыя, хто не далучыўся да парафіяльнай групы пілігрымаў.
На старонцы анлайн-рэгістрацыі можна атрымаць бясплатныя электронныя квіткі на сустрэчу папы Францішка з моладдзю ў Вільні (22 верасня) і на св. Імшу, цэлебрацыю якой узначаліць Святы Айцец у Каўнасе (23 верасня). Удзельнікі размяркоўваюцца па сектарах, якія пазначаюцца ў электронных квітках.
На сайце анлайн-рэгістрацыі можна таксама атрымаць акрэдытацыю для супрацоўнікаў СМІ: прэсы, радыё і тэлебачання (да 13 жніўня).