Пошук

03.08.2018 11:00   Catholic.by

3–4 жніўня ў Росіцы ўзгадаюць гадавіну беатыфікацыі мучанікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, ксяндзоў марыянаў.

Урачыстасці ў гонар благаслаўлёных распачнуцца 3 жніўня. Малітоўная праграма скончыцца 4 жніўня святой Імшой у 12.00.

У Росіцу традыцыйна ідуць пешыя пілігрымкі:

  • Полацк–Росіца (4 дні) — з 31.07 па 03.08, запіс у кс. Аляксандра +375 (29) 713 02 33
  • Друя–Росіца (3 дні) — з 1.08 па 03.08, запіс у кс. Канстанціна +375 (33) 370 88 19

Пілігрымка на матацыклах Браслаў–Росіца стартуе ад браслаўскага касцёла 3 жніўня а 14-й гадзіне.

Аўтобусная пiлiгрымка з Мiнска выедзе 3 жнiўня ў 16.30 (ад’езд — ст. м. Усход). Вяртанне — 4 жніўня каля 22.00.
Падрабязнасцi i запiс па тэл.: +375 (33) 601 78 50 — Людміла.

Росіца знаходзіцца ў памежнай зоне, таму пілігрымам трэба мець з сабой пашпарт!

План урачыстасці

Пятніца, 3 жніўня

  • 18.00 — святая Імша для пілігрымаў
  • 19.40 — Акафіст (вернікі Грэка-Каталіцкай Царквы)
  • 20.30 — Ружанец з разважаннямі, радасныя таямніцы
  • 21.50 — Нешпары за памерлых
  • 22.30 — адарацыя (малітва праслаўлення)

Субота, 4 жніўня

  • 00.00 — урачыстая святая Імша
  • 02.00 — працэсія на месца мучаніцтва і адарацыя Крыжа
  • 03.30 — росіцкі Крыжовы шлях
  • 06.00 — Гадзінкі да Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 06.30 — Літургія Усходняга абраду (вернікі Грэка-Каталіцкай Царквы)
  • 08.00 — Ютрань
  • 09.00 — Ружанец з разважаннямі, балесныя таямніцы. Праводзіць Рух «Маці ў малітве»
  • 10.00 — прэзентацыя цэнтра дапамогі «Светач»
  • 11.00 — адарацыя. Ружанец з разважаннямі, хвалебныя таямніцы
  • 12.00 — урачыстая святая Імша
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця