Пошук
10.07.2018 15:37   Catholic.by

https://catholic.by/3/images/news/2017/07/6200/2017-07-17-gudagai-4-005.jpg

Вернікі парафіі Маці Божай Шкаплернай разам з супольнасцю кармэлітаў босых у Мядзелі запрашаюць жадаючых прыняць удзел у святкаванні адпустовай урачыстасці ў гонар Маці Божай Шкаплернай.

Парафіяльны фэст пройдзе 15–16 ліпеня.

15 ліпеня:

  • 18:00 — св. Імша ў касцёле і заканчэнне навэнны да Маці Божай Шкаплернай
  • 19:00 — набажэнства Крыжовага шляху на мядзельскай Кальварыі. Пачатак — каля ўваходнай брамы прабачэння

16 ліпеня:

  • 09:30 — св. Імша ў касцёле
  • 10:15 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (Ружа Маці Божай Шкаплернай і Ружа св. Фаўстыны)
  • 11:00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (Ружа св. Юзафа і Ружа св. Яна Паўла ІІ)
  • 11:30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 12:00 — адпустовая св. Імша ў касцёле, якую ўзначаліць кс. канонік Раман Факсінскі
Абноўлена 11.07.2018 01:47
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.