Пошук

20.06.2018 17:00   Catholic.by

Парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Радашковічах сумесна з дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы 8 ліпеня ладзяць у Радашковічах Купалаў фэст на тэму «Янка Купала — прарок Беларусі».

Праграма фэсту:

  • 10.00 — святая Імша (касцёл у Радашковічах, вул. Бурдзенюка, 2)
  • 11.20 – культурна-грамадская акцыя «Чытаем Купалу разам»: чытанне ўсімі жадаючымі патрыятычных вершаў Янкі Купалы
  • 12.20 – перапынак на гарбату
  • 12.45 — канцэртная праграма з удзелам гуртоў Ubi Caritas, Miareža
  • 14.00 – малітва на заканчэнне ў касцёле

Менавіта ў радашковіцкім касцёле 12 ліпеня 1882 года быў ахрышчаны Ян Луцэвіч (Янка Купала).

Абноўлена 05.07.2018 12:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.