Пошук

19.06.2018 17:21   Catholic.by

Фота limberi.by

Аматары храмавых вітражоў могуць запісацца на экскурсіі па Беларусі, якія 23 чэрвеня і 14 ліпеня правядуць культуролаг і мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі і мастак-вітражыст Аляксей Лосік.

Знаёмства з шэдэўрамі сучаснага і старажытнага манументальнага мастацтва пройдзе ў межах экскурсійна-творчага праекта «Святло з неба» пад кіраўніцтвам школы мастацтваў «Дзівіна Гармонія» і праекта «Навуковыя падарожжы».

У праекце запланаваныя дзве экскурсіі: 23 чэрвеня — Мінск (Галоўны паштамт і Чырвоны касцёл, 11.00-12.30) і 14 ліпеня — маршрут Пяршаі-Налібакі-Івянец-Ракаў (9.00-18.00).

«Падарожнічаючы, не абыходзьце храм. Абавязкова заходзьце! Менавіта ў інтэр'ерах храмаў збіраюцца ўнікальныя рэліквіі, бясцэнныя вобразы і шэдэўры дэкаратыўнага, прыкладнога і манументальнага мастацтва!» — перакананы культуролаг Сяргей Харэўскі.

23 чэрвеня падчас экскурсіі ў Чырвоны касцёл яе ўдзельнікі пры дапамозе спецыяльнай праграмы дапоўненай рэальнасці пабачаць вітражы, якія яшчэ не створаны.

Кошт экскурсій: па Мінску — 5 рублёў, па Беларусі — 45 рублёў.

Запісацца на экскурсію можна па тэлефонах: Velcom: (29) 1-769-769, МТС: (29) 705-10-51, або праз электронную пошту info@dh-school.by

Абноўлена 20.06.2018 01:10
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця