Пошук

13.06.2018 11:39   Catholic.by

Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання — завочная. Заняткі праводзяцца ў суботу і нядзелю два разы ў месяц. Навучанне бясплатнае. Іншагароднія студэнты забяспечваюцца начлегам і сілкаваннем. Прымаюцца асобы ад 18 гадоў.

Каб стаць студэнтам Катэхетычнага каледжа, неабходна:

1. Вызначыцца са спецыялізацыяй. Набор студэнтаў адбываецца ў адну з чатырох груп па спецыялізацыі на выбар:

  • катэхетыка (для жадаючых працаваць катэхетам);
  • агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса);
  • сямейнае кансультаванне;
  • кансультаванне ў галіне залежнасцяў.

Спецыяльнасць «Катэхетыка» прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння ўстановы працаваць у парафіях у якасці катэхета (выкладчыка катэхізіса). Студэнты гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць паглыбленага навучання ў галіне тэарэтычных асноваў і практычных метадаў катэхізацыі, якія існуюць у Каталіцкім Касцёле.

Спецыяльнасць «Агульная тэалогія» прадугледжана для асобаў, якія не маюць намеру працаваць катэхетамі. Гэтая спецыялізацыя разлічаная на людзей, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію. Акрамя гэтага, студэнты маюць магчымасць удасканаліць свае веды ў галіне рэлігійнага аспекту гуманітарных навук.

Спецыяльнасць «Сямейнае кансультаванне» прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных пытанняў, звязаных з сужэнскім і сямейным жыццём вернікаў.

Спецыяльнасць «Кансультаванне ў галіне залежнасцяў» прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных праблем, звязаных з разнастайнымі залежнасцямі і сузалежнасцю вернікаў.

2. Прадставіць наступныя дакументы:

  • заява на імя дырэктара, напісаная ўласнаручна;
  • біяграфія, напісаная ўласнаручна;
  • рэкамендацыйны ліст ад пробашча парафіі;
  • копіі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі (бежмавання);
  • 3 фотаздымкі 3×4;
  • копія атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі або іншыя дакументы аб адукацыі;
  • копія пашпарта;
  • медыцынская даведка па форме 086.

3. Здаць экзамен па катэхізісе і прайсці вусную кваліфікацыйную размову.

Дакументы можна падаць загадзя альбо непасрэдна ў дзень здачы экзаменаў.

Уступны экзамен для абітурыентаў у 2018 г.:

18 жніўня а 11-й гадзіне — першы тур
25 жніўня а 11-й гадзіне — другі тур

Увага! Пажадана перад падачай дакументаў звязацца з сакратарыятам каледжа і ўзгадніць час падачы дакументаў па тэлефонах або электроннай пошце:

+375 (163) 57 93 14; +375 (29) 513 57 92 (МТС); +375 (29) 644 26 05 (Velcom)
callegge@gmail.com

Абноўлена 25.08.2018 10:41
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа