Пошук

11.06.2018 00:43   Catholic.by

17 чэрвеня а 13-й гадзіне ўрачыстай св. Імшой, цэлебрацыю якой узначаліць Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, у Свіры (Мядзельскі дэканат) адзначаць 90-годдзе асвячэння касцёла св. Мікалая, біскупа.

Свірская парафія, якая знаходзіцца на землях гістарычнага Віленскага краю, існуе з 1452 г. Мураваны касцёл у мястэчку быў узведзены ў 1654 г. На пачатку ХХ ст. у сувязі з узрослай колькасцю вернікаў святыня была значна разбудавана: новы касцёл памерамі ў некалькі разоў пераўзыходзіў стары, які ператварыўся ў трансепт — папярочную наву павялічанай святыні.

Працы былі канчаткова завершаны ў 1909 г., а асвячэнне касцёла пасля яго кардынальнай перабудовы адбылося 18 чэрвеня 1928 г. Яго здзейсніў тагачасны Віленскі арцыбіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі.

У 1960 г. касцёл быў зачынены і ператвораны ў вытворчае памяшканне завода аптычнага прыборабудавання. У 1990 г. намаганнямі мясцовых вернікаў вернуты парафіі.

Пробашч парафіі св. Мікалая, біскупа, у Свіры кс. канонік Багуслаў Маджэеўскі ад імя мясцовых вернікаў запрашае ўзяць удзел ва ўрачыстасці. Да 90-й гадавіны асвячэння касцёла ў святыні адкрыецца выстава ўраджэнца свірскай парафіі фотамастака Віктара Ведзеня.

Фота Аляксандры Шчыглінскай

Абноўлена 12.06.2018 10:08
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа