13 чэрвеня ў мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца Міжнародны фестываль хрысціянскай культуры «Голас душы». Пачатак у 18.00.
Перад сабранымі выступяць лаўрэат фестывалю мастацкай творчасці «Праз культуру да супрацоўніцтва» хор кітайскіх студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў «Садружнасць» (мастацкі кіраўнік — Ганна Нячай, канцэртмайстар — Наталля Баранава), а таксама струнная група Маладзёжнага эстрадна-сімфанічнага аркестра Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (мастацкі кіраўнік і дырыжор — Анатоль Кудзін).
Канцэртную праграму працягне выступ арганісткі Калінікі Мядзведзева, пасля чаго шэраг твораў выканае лаўрэат міжнародных конкурсаў і фестываляў камерны хор POLIFONICA (мастацкі кіраўнік і дырыжор — Павел Шэпелеў).
Далей у праграме канцэрта прадугледжаны выступы лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Анастасіi Балабанавай і Вадзіма Лукашэвіча (канцэртмайстар — Аляксандра Садоўская), лаўрэата міжнародных конкурсаў хору «Маёвы квят» (мастацкі кіраўнік і дырыжор — Ліля Сіманчук, канцэртмайстар — Алена Князева); лаўрэата міжнародных конкурсаў літургічны хор касцёла св. Сымона і св. Алены «Голас душы» (мастацкі кіраўнік і дырыжор — Таццяна Гажэўская, канцэртмайстар – Калініка Мядзведзева).
Вядучая — Ала Свірыдовіч.
Уваход вольны.