XIV міжнародная медыцынская канферэнцыя «Праблемы медычнай этыкі ў сучасным свеце» пройдзе ў Віцебску 7–8 чэрвеня.
У працы канферэнцыі возьмуць удзел прадстаўнікі Касцёла, сярод якіх біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр і прадстаўнік Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека монсеньёр Дарыюш Герс.
Канферэнцыя, якая штогод праводзіцца па ініцыятыве Віцебскай дыяцэзіі і Віцебскага аблвыканкама, будзе прысвечана пытанням «культуры жыцця» супраць «культуры смерці».
Духоўная апека форуму даручана Таварыству Езуса.