Пошук

22.05.2018 11:06   Паводле: lit-bel.org / Catholic.by

24 мая ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча пройдзе літаратурная сустрэча з паэтэсай і пісьменніцай Аленай Ігнацюк, дацэнтам Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта і членам Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Пачатак у 16.00.

Алена Ігнацюк выкладае ў Палескім дзяржаўным універсітэце «Тэорыю і гісторыю сусветнай культуры». Асноўным сэнсам культуры лічыць чалавекатворчасць.

«Я думаю, што майму чытачу — за 40 амаль. І яго вызначэнне адпавядае стылёвым праграмам маёй паэзіі. І ён зусім не рэаліст, хутчэй імпрэсіяніст, мадэрніст, авангардыст.

Што б хацелася да яго данесці? Культуралагічную думку, што чалавецтву патрэбна вярнуцца да страчанага ім калісьці раю і страчаных ідэалаў; данесці і тое, што мы абралі заніжаную планку, каб назваць сябе „асобамі“. Нашая асобавасць штучная, асабліва ў сучасным грамадстве (яе нам як бы паднеслі на талерачцы). Скажу: Не бяры тое, што табе не належыць! Але можа быць усё наадварот?»

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа