2 чэрвеня ў пінскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка ўдзеліць прэзбітэрскае пасвячэнне дыяканам Эдуарду Мажаеву і Паўлу Мазану.
Дыякан Эдуард паходзіць з Віцебска, а дыякан Павел — з Мастоў (Гродзенская дыяцэзія). Пасля пасвячэння яны будуць несці служэнне ў Пінскай дыяцэзіі.